Супольнасць беларусаў у Брытаніі
Цяперашняя беларуская дыяспара ў Брытаніі бярэ свой пачатак пасля заканчэння другой сусветнай вайны, калі першыя беларусы патрапілі сюды ў складзе польскай Арміі Андэрса. Агульнае жаданне заставацца беларусамі, захаваць сваю спадчыну і неўзабаве вярнуцца на Бацькаўшчыну падштурхнула да заснавання шматлікіх нацыянальных арганізацый, якія сталі асяродкамі беларускага культурнага і рэлігійнага жыцця.

Найбольш вядомыя сярод іх Беларуская бібліятэка і музэй імя Ф. Скарыны ў Лондане, якія захоўваюць арыгінальны асобнік Статута ВКЛ, непаўторныя слуцкія паясы і архівы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Бібліятэка на працягу дзесяцягоддзяў прыцягвае суайчыннікаў, навукоўцаў-беларусістаў і гісторыкаў з усяго свету.
Беларуская каталіцкая місія ў Лондане, якую ў розныя часы ачольвалі вядомыя рэлігійныя і грамадскія дзеячы біскуп Чэслаў Сіповіч і айцец Аляксандар Надсан, ужо больш за 70 гадоў захоўвае традыцыі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (Уніі), а пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе стала вытокам адражэння Ўніі непасрэдна на Беларусі. Ад 2016 году беларусы ў Лондане маюць свой храм, гэта Царква Святога Кірылы Тураўскага і Ўсіх Святых Заступнікаў Беларускага Народу, дзе праходзяць рэгулярныя малебны за Беларусь і спяваецца “Магутны Божа”.

Беларусы Брытаніі перажываюць другое нараджэнне сваёй супольнасці і, разам з суайчыннікамі ў Беларусі і па ўсім свеце, адчуваюць яднанне свайго народу ў яго барацьбе за свабоду і поўныя рашучасці дайсці да перамогі. Жыве Беларусь!
Сувязь з намі ў Вялікабрытаніі:
E-mail: [email protected]
Facebook | Instagram | Twitter
Суполка беларусаў у Вялікабрытаніі: www.supolka.net/uk