Чарнобыльскі шлях у Лондане

25 красавіка 2021 года беларуская супольнасць Вялікабрытаніі разам са сваімі сябрамі, у тым ліку з суседніх з Беларуссю дзяржаваў, будуць адзначаць 35-ю гадавіну ядзернай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года.

Інфармацыя пра падзею

ПАДЗЕЯ: “Чарнобыльскі шлях у Лондане” – марш з нагоды 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы
КАЛІ: нядзеля, 25 красавіка, 12:30
ДЗЕ: збор каля Чацвёртай плінфы на Трафальгарскай плошчы ў Лондане. Марш пройдзе паўз станцыю метро “Грын-Парк”, Гайд-Парк-Корнэр і завершыцца каля амбасады Беларусі.
ДЭТАЛІ: https://fb.me/e/3K1wn3TzB

ПАДЗЕЯ: Малебен за Беларускі народ + фотавыстава “Памятаць Чарнобыль”
КАЛІ: нядзеля, 25 красавіка, 17:00 – 18.00
ДЗЕ: St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church, Marian House, Holden Ave N12 8HY London, UK
ДЭТАЛІ: https://fb.me/e/3k0gPhAec

Гістарычныя звесткі

У Беларусі найбольшая частка тэрыторыі была забруджаная радыёактыўнымі выкідамі Чарнобыля, прычым больш за 20% тэрыторыі краіны былі альбо эвакуяваныя, альбо падлягаюць кантролю за землекарыстаннем. У 2021 годзе большая частка гэтых земляў па-ранейшаму забароненая для ўжытку альбо падлягае строгаму кантролю і маніторынгу.

Чарнобыльскае радыёактыўнае забруджанне адмоўна адбілася на здароўі жыхароў Беларусі і прывяло, у прыватнасці, да тысячаў ракавых захворванняў шчытападобнай залозы і крыві ў дзяцей сярод тых, хто жыў у краіне ў красавіку 1986 года, а таксама да працяглых наступстваў маштабнай эвакуацыі з раёнаў высокага забруджання.

Праводзячы Чарнобыльскі Шлях, мы нагадваем, што многія беларусы, а таксама ўкраінцы і расіяне ўсё яшчэ пакутуюць ад наступстваў Чарнобыля. Нягледзячы на тое, што на працягу 1986 года вялікая колькасць украінцаў і беларусаў была эвакуяваная з раёнаў, блізкіх да чарнобыльскага рэактара, многія дзясяткі тысячаў працягвалі жыць у раёнах з высокім радыёактыўным забруджаннем яшчэ як мінімум 3 гады. Далейшая праграма эвакуацыі пачалася ў 1989 г., у выніку якой у перыяд з 1991 па 2000 г. больш за 100 000 беларусаў (1% насельніцтва) былі пераселеныя са сваіх дамоў у забруджаных раёнах.

Чарнобыльскі Шлях нагадвае пра насельніцтва, падвергнутае радыяцыі, і пра больш за 600 000 работнікаў аперацый па ліквідацыі наступстваў аварыі (ліквідатары), якія былі накіраваныя на дэзактывацыю пацярпелых раёнаў без належнага абсталявання і без усведамлення памераў катастрофы. Гэта адбывалася ва ўмовах ўтойвання інфармацыі савецкім кіраўніцтвам, якое наўмысна заніжала колькасць смерцяў, непасрэдных траўмаў і доўгатэрміновых захворванняў. Адмоўныя доўгатэрміновыя наступствы для здароўя, выкліканыя катастрофай, прыводзяць да заўчаснай смерці і інваліднасці, і некаторыя з іх працягваюцца дагэтуль.

На жаль, рэжым Лукашэнкі характарызуецца тымі ж безадказнымі паводзінамі, якія прывялі да катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта сведчыць ягонае будаўніцтва новай атамнай станцыі і адказ на пандэмію COVID-19 у Беларусі.

Чарнобыльская катастрофа нагадвае свету пра небяспеку для ўсяго чалавецтва, якую прадстаўляюць аўтарытарныя рэжымы, якія не клапоцяцца пра бяспеку свайго насельніцтва.