Чарнобыльскі Шлях у Лондане прайшоў учора пры падтрымцы сяброў з Брытаніі, Балтыі, Украіны, Расеі, Македоніі і іншых краін.
Марш цягнуўся больш за 3 гадзіны ад Трафальгарскай плошчы да Гайд парку і амбасады Беларусі.
1986-2021: 35 гадоў ахвяр, пакут, хвароб, хлусні і абыякавасці ўлад і чыноўнікаў.
1986-2021: 35 гадоў памяці шматлікіх герояў нашай Бацькаўшчыны, аддаўшых сваё жыццё і здароўе дзеля нашчадкаў, іх будучыні – сумленнай, вольнай, бяспечнай. Герояў мінулага і герояў сучаснасці.
1986-2021: насуперак катастрофам і злачынствам – Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Падрабязны фота-агляд можна знайсці тут http://www.absociety.org.uk/2021/04/26/chernobyl-nuclear-disaster-35th-anniversary-commemorating-march-25th-april-2021/