Народныя Амбасады Беларусі цёпла вітаюць рэзалюцыю Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі пасля года пратэстаў і жорсткіх рэпрэсій. Прыняцце рэзалюцыі азначае сабою важны этап у міжнародных намаганнях, накіраваных на падтрымку народа Беларусі ў яго барацьбе за мірнае вырашэнне глыбокага палітычнага і сацыяльнага крызісу, справакаванага адмовай пераможанага дзеючага прэзідэнта перадаць уладу абранаму пераважнай большасцю выбаршчыкаў кандыдату ў прэзідэнты.

Народныя Амбасады падкрэсліваюць, што крызіс павінен быць урэгуляваны пры забеспячэнні поўнай павагі суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і таму з задавальненнем адзначаюць п.24 рэзалюцыі, у якой падкрэсліваецца незаконнасць кіравання Лукашэнкі і адпрэчваюцца ўсе пагадненні, заключаныя Лукашэнка ад імя беларускай дзяржавы, асабліва пасля заканчэння яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў 5 лістапада 2020 года.

Народныя Амбасады таксама адзначаюць, што ў рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік да краін-сябраў ЕС падтрымліваць і пашыраць кантакты і супрацоўніцтва з прадстаўнікамі дэмакратычнай Беларусі, якія ў цяперашняй сітуацыі з’яўляюцца адзінымі законнымі прадстаўнікамі беларускага народа.

У якасці органа, упаўнаважанага рэзалюцыяй Сусветнага Кангрэса Беларусаў ад 1 лістапада 2020 года абараняць правы і інтарэсы беларусаў за мяжой, Народная Амбасада Беларусі ў Германіі будзе працягваць ўсталёўваць і падтрымліваць кантакты з дзяржаўнымі органамі, СМІ, грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзамі, дзелавымі, адукацыйнымі і культурнымі коламі Германіі з мэтай прасоўвання правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян і прадстаўлення дэмакратычнай Беларусі ў суУ якасці органа, упаўнаважанага рэзалюцыяй Сусветнага Кангрэса Беларусаў ад 1 лістапада 2020 года абараняць правы і інтарэсы беларусаў за мяжой, Народная Амбасады Беларусі ў іх адпаведныя краінах будуць працягваць усталёўваць і падтрымліваць кантакты з дзяржаўнымі органамі, СМІ, грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзамі, дзелавымі, адукацыйнымі і культурнымі коламі з мэтай прасоўвання правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян і прадстаўлення дэмакратычнай Беларусі ў супрацоўніцтве з нацыянальным лідарам – Святланай Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем і Каардынацыйная радай (Беларусь).

Тэкст рэзалюцыі па спасылцы