Дарагія землякі, браты і сёстры, беларусы!
NADZEYA і Народная Амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі, гадавінай абвяшчэння незалежнасці Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918, пасля больш чым стагоддзя акупацыі імперскай Расіяй, а затым і бальшавікамі.
У гэтыя змрочныя гады беларускай гісторыі застаўся жывы дух свабоды і незалежнасці. І мы перамаглі: 25 жніўня 1991 была абвешчана незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
На жаль, былы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз завёў нашу краіну ў палон, стаўшы марыянеткай Пуцінскай Расіі, каб захаваць сваю ўладу. І цяпер нам, беларусам, трэба яшчэ раз змагацца, каб вярнуць сваю свабоду.
У нашай гісторыі, нават у самых складаных і, здавалася б, безнадзейных абставінах беларусы зноў і зноў шукалі свабоды і незалежнасці. Мы працягнем нашу барацьбу: і мы пераможам.
Як у 1918 годзе новаствораная незалежныя Беларусь і Ўкраіна змагаліся з бальшавіцкай расейскай арміяй, цяпер многія беларусы дапамагаюць Украіне ў яе гераічнай абароне сваёй краіны ад расейскай імперыялістычнай агрэсіі. Шлях да беларускай свабоды ляжыць у перамозе Ўкраіны.
Давайце адсвяткуем Дзень Волі! Давайце адсвяткуем яго з верай у нашу перамогу. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️
