Старшыня Рады БНР сп. Івонка Сурвіла
(фота зроблена: Mikalaj Packajeu)

Дарагая спадарыня Івонка,

Беларусы Вялікабрытаніі зычаць Вам добрага здароўя, сілаў і плёну ў Вашай нястомнай працы. Дзякуй Вам за тую годнасьць, мудрасьць і адданасьць, зь якімі Вы ўсе гэтыя гады прадстаўлялі першую беларускую незалежную дзяржаву і несьлі сьвету веду пра Беларусь. Мы верым, што Вашая праца і змаганьне многіх пакаленьняў беларусаў прынясуць вызваленьне нашае Бацькаўшчыне, і беларускі народ зможа будаваць сваю вольную будучыню на ідэалах Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зь любоўю і павагай,

Народная амбасада Беларусі ў Велікабрытаніі
Грамадзкі рух «Надзея»