З найвялікшым шкадаваньнем і смуткам выказваем сваю спагаду Ягонае Мосьці Каралю і каралеўскае сям’і ад імя Народнае Амбасады Беларусі ў Злучаным Каралеўстве з нагоды спачыну Каралевы Элізабеты ІІ.

Яе Мосьць Каралева Элізабэта ІІ была сапраўды знакавай постацьцю, якая служыла свайму краю зь непахіснай адданасьцю. Яе спадчына зьяўляецца яркім прыкладам для надыходзячых пакаленьняў і узорам годнасьці, доўга і бясконцага служэньня сваёй нацыі. Яе доўгае караляваньне сталася дэманстрацыяй пераемнсьці, стабільнасьці і заспакаеньня, да якога так імкуўся астатні сьвет. Яна назаўжды застанецца ў сэрцах мільёнаў людзей па ўсім сьвеце, як і ў мільёнах беларускіх сардэц.

Нашыя думкі і малітвы зараз разам зь Ягонай Мосьцю Каралём, каралеўскай сям’ёй і ўсім народам Брытаніі.