Мы, беларусы замежжа:
- не прызнаем выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня легітымнымi, а Аляксандра Лукашэнка абраным прэзідэнтам згодна з вынікамі міжнародных экзіт-полаў, незалежнага назірання ў Беларусі, справаздачы АБСЕ аб фальсіфікацыях, афіцыйных заяваў ЕС, Вялiкабрытанii, ЗША, Канады і іншых дэмакратычных краін;
- асуджаем шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць мірных грамадзян з мэтай незаконнага ўтрымання ўлады і падтрымліваем патрабаванні жыхароў Беларусі: вызваленне ўсіх палітвязняў і незаконна затрыманых, спыненне гвалту і пакаранне адказных, правядзенне новых выбараў;
- заяўляем, што Кансультацыйная рада беларусаў замежжа, МЗС і пасольствы Рэспублікі Беларусь не валодаюць дэмакратычнай легітымнасцю прадстаўляць інтарэсы Беларусі і беларусаў, якія жывуць за мяжой.
Мы абвяшчаем аб стварэнні Народных амбасадаў дзеля абароны правоў беларускіх грамадзян за мяжой, а таксама прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі.
Рашэнне аб стварэнні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусветнага кангрэсу беларусаў i падтрымлiваецца Нацыянальным лідэрам Святланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраваннем.
Галоўныя функцыi Народных амбасадаў:
- Інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі ў Беларусі.
- Наладжванне і падтрымка кантактаў з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзамі, бізнэсовымі, навуковымі і культурнымі коламі за мяжой.
- Дапамога грамадзянам Беларусi, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.
Iнiцыятыва па стварэнні Народных амбасадаў была часткай павесткі Сусветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года і замацаваная ў яго рэзалюцыі: https://belaruscongress.org/resolution
Сувязь з намі ў Вялікабрытаніі:
E-mail: [email protected]
Facebook | Instagram | Twitter
Суполка беларусаў у Вялікабрытаніі: www.supolka.net/uk